Полк Каліноўскага пацвердзіў гібель аднаго свайго байца, чацвёра зніклі без вестак

Полк Каліноўскага выступіў з афіцыйным паведамленнем у сувязі са стратамі ва ўласных шэрагах у выніку правядзення аперацыі пад Бахмутам.

17.05.2023 / 17:12

Фота ілюстрацыйнае

Паводле паведамлення прэс-службы Палка, падчас правядзення аперацыі ў Бахмуце адзін ваяр загінуў, а чацвёра лічацца зніклымі без вестак, але дакладна не ў палоне. 

Падрабязнасці таго, што адбылося, Полк Каліноўскага пакуль што не раскрывае, не называе і прозвішчы байцоў. Пры гэтым запэўнівае, што з іх сваякамі знаходзіцца ў кантакце.

Акрамя таго, некалькі байцоў Палка Каліноўскага атрымалі раненні, іх жыццю, як сцвярджаецца, нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Беларускія падраздзяленні панеслі цяжкія страты пад Бахмутам. Некалькі чалавек загінула

Nashaniva.com