У раёне Зыбіцкай ратавальнікі дасталі са Свіслачы п'яную дзяўчыну

Супрацоўнікі МНС выратавалі п'яную дзяўчыну, якая ўпала ў Свіслач. Здарэнне адбылося каля чатырох гадзін раніц насупраць дома 6 па вуліцы Зыбіцкай.

16.05.2023 / 12:32

«Работнікамі МНС дзяўчыну дасталі з вады і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі для агляду», — распавялі ў Мінскім Упраўленні па надзвычайных сітуацыях.

Пасля агляду медыкамі дзяўчына была шпіталізавана ў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі з дыягназам агульнае пераахаладжэнне арганізма і алкагольнае ап'яненне.

Nashaniva.com