Адмянілі адтэрміноўку для маладзёнаў, што навучаюцца за мяжой

У Беларусі ўнеслі змены ў закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе». Папраўкі апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелТА.

16.05.2023 / 11:32

Фота: «Наша Ніва»

Адтэрміноўку ад службы для беларусаў, якія навучаюцца за мяжой, адмянілі. Аднак яна даецца тым навучэнцам, якія атрымліваюць адукацыю за мяжой па накіраванні беларускіх дзяржаўных органаў у рамках ажыццяўлення дзяржаўных праграм.

Акрамя таго, цяпер зняць з воінскага ўліку могуць тых, хто аформіў выезд для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі. Таксама змяніўся тэрмін, неабходны для залічэння ў запас у выпадку, калі чалавек не служыў па прызыве, але служыў у сілавых ведамствах. Раней замест службы ў войску можна было два гады прапрацаваць на атэставанай пасадзе, напрыклад, у МНС, СК або МУС. Цяпер тэрмін працы павысілі да пяці гадоў. Выключэнне — выпускнікі міліцэйскіх і выратавальных ВНУ.

Чытайце таксама:

Мінадукацыі: Адтэрміноўкі ад арміі для студэнтаў, якія вучацца за мяжой, застануцца толькі ў асобных выпадках

Абмежавалі выезд з краіны для «палітычных», чыноўнікаў і сілавікоў

Ухілісту ад прызыву з Гродна далі год «хіміі». 20% прызыўнікоў Гродна наогул ухіліся ад атрымання позвы

Nashaniva.com