Прызначылі дату апеляцыі па справе Святланы Ціханоўскай

Крымінальную справу прызначылі да слухання ў апеляцыйнай інстанцыі ў памяшканні Вярхоўнага суда Беларусі на 9:30 20 чэрвеня, паведаміла БелТА.

15.05.2023 / 17:38

Паводле інфармацыі дзяржаўнага агенцтва, Ціханоўская — адзіная з фігурантаў справы, хто не пагадзіўся з рашэннем суда першай інстанцыі.

У сакавіку Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў калоніі, Паўла Латушку — да 18 гадоў, а Сяргея Дылеўскага, Вольгу Кавалькову і Марыю Мароз — да 12 гадоў.

Чытайце таксама:

Ціханоўская абмеркавала ў кулуарах у Аахене магчымыя сцэнарыі падзей у Беларусі пры знікненні Лукашэнкі

Зяленскі паціснуў руку Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская ўжо два месяцы не мае інфармацыі пра мужа

Nashaniva.com