На Валадарцы Бабарыкі няма, але ён «у Калядзічах». Так адказалі ў СІЗА-1

Сваякі Віктара Бабарыкі сёння былі ў СІЗА-1 на Валадарскага і там ім сказалі, што такога вязня ў іх няма, паведамілі ў сваім тэлеграм-канале палітычныя паплечнікі палітвязня. 

13.05.2023 / 17:10

У той жа час аднаму з валанцёраў, які таксама звярнуўся ў СІЗА на Валадарскага, паведамілі, што Віктар Бабарыка знаходзіцца нібыта ў бальніцы «ў Калядзічах».

Чытайце таксама:

Віктара Бабарыку маглі перавесці ў бальніцу мінскага СІЗА — што гэта кажа пра яго здароўе?

Еўрапарламент заклікаў вызваліць Віктара Бабарыку

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

Nashaniva.com