Зяленскі сустрэўся ў Італіі з прэзідэнтам краіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў на сустрэчу з прэзідэнтам Італіі Серджыа Матарэла ў Рыме.

13.05.2023 / 15:22

Уладзімір Зяленскі і Серджыа Матарэла. Скрыншот відэа

Зяленскі прыбыў у прэзідэнцкі палац Квірынале каля 13:00 па Кіеве. Яго сустракалі з воінскімі ўшанаваннямі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Зяленскі пасля перамоваў з Матарэлай правядзе перамовы з прэм'ер-міністрам Італіі Джорджыяй Мелоні. Затым у іх запланаваны сумесны абед.

Паводле звестак італьянскіх СМІ, пасля 16:00 Зяленскі сустрэнецца з Папам Рымскім у Ватыкане.

Nashaniva.com