Польшча адмяняе забарону на чыгуначнае злучэнне з Беларуссю

Польшча больш не будзе працягваць афіцыйную забарону на пасажырскія чыгуначныя перавозкі ў Беларусь і з Беларусі, але гэта не азначае таго, што рух цягнікоў неўзабаве адновіцца, піша выданне Rynek Kolejowy.

10.05.2023 / 16:05

Фота ілюстрацыйнае

Забарону на чыгуначнае злучэнне польскія ўлады ўвялі на фоне пандэміі каранавіруса яшчэ ў 2020 годзе, а потым рэгулярна яе прадаўжалі. Цяпер жа фармальнае дзеянне гэтай забароны заканчваецца і больш працягваць яе не плануюць. Але гэта зусім не азначае, што перавозкі зноў адновяцца.

Як заявіла Міністэрства інфраструктуры Польшчы, цягнікі ў Брэст або Гродна хадзіць усё адно не будуць — з-за напружаных палітычных адносін паміж дзвюма краінамі. Акрамя таго, цяпер цалкам не працуюць і некаторыя аўтамабільныя памежныя пераходы, а на частцы з іх не дазволены пасажырскі рух.

«Мы не плануем запускаць стыкоўкі з Беларуссю паводле бягучага гадавога раскладц, які дзейнічае да 9 снежня гэтага года», — заявіў прадстаўнік польскага МЗС Шыман Гуптыш.

Чытайце таксама:

Польскія дальнабойнікі пачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю

«Ні інтэрнэту, ні вагона-рэстарана». Беларусы дзеляцца ўражаннямі ад паездкі цягніком з Варшавы ў Вільню

Чаму Літва закрывае рух цягнікоў праз памежны пераход Стасілас-Беняконі?

Nashaniva.com