З Мінска ў Растоў-на-Доне пусцяць аўтобусы. Трэсціся ў дарозе трэба будзе 25 гадзін

Паведамляецца, што гэта запатрабаваны кірунак, і аўтобусы будуць адпраўляцца з Мінска тройчы на дзень: у 14:00, 21:30, 01:00 з аўтастанцыі «Дружная». Працягласць паездкі складае 1620 кіламетраў.

10.05.2023 / 12:58

Растоў-на-Доне. Фота: advantour.com

На Растоўскі галоўны аўтавакзал аўтобус прыбывае адпаведна ў 14.50, 23.00 або 01.20 наступнага дня.

Падугледжаны прыпынкі ў Бабруйску, Гомелі, Навазыбкаве, Арле, Варонежы, Курску.

Першая паездка ўжо заўтра. Квіток каштуе ад 144 рублёў.

Nashaniva.com