У Мінску судзяць інкасатара. Яго затрымалі за дзень да ад'езду за мяжу

У Мінску пачынаюць судзіць інкасатара Яна Папковіча. Ян — былы інкасатар «Белгазпрамбанка» і экс-спецназавец, піша «Вясна».

10.05.2023 / 10:22

Ён звольніўся і збіраўся разам з жонкай і братам Алесем 3 верасня 2022 года з'язджаць у Польшчу, але напярэдадні, 2 верасня 2022 года, быў затрыманы групай Альфа. Падчас затрымання Яна моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку.

Яго паказвалі ў некалькіх сюжэтах БТ, дзе прадстаўлялі яго наймітам, які збіраўся ехаць на вайну ва Украіну. Яна абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.1 арт.13 і ч.1 арт.361-3 КК (Падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).

Суд над палітвязнем распачынаецца сёння, 10 траўня. Справу разглядае суддзя Мінгарсуда Вера Галаўкова.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ян Валер'евіч Папковіч

Nashaniva.com