«Контрнаступ — гэта не адна бітва, якая ўсё вырашыць». Падаляк патлумачыў, чаго чакаць ад украінскага контрнаступу

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што контрнаступ — гэта не адна бітва, якая ўсё вырашыць, а серыя падзей.

09.05.2023 / 08:53

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Скрын відэа

«З улікам інтэнсіўнасці і маштабу вайны, з улікам рэсурсаў, якія Расія сюды ўкладвае, у тым ліку і мабілізаванымі, — гэта шэраг мер. Гэта не пытанне аднаго тыдня або месяца. Гэта пытанне многіх падзей, таму што адно можа быць больш удалым, а іншае — менш удалай», — заявіў Падаляк.

Ён падкрэсліў, што галоўная задача контрнаступальных дзеянняў заключаецца ў тым, каб «абнуліць рэшткі маральна-валявога духу расейцаў».

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў не спяшацца з наступам і не чакаць поўнай перамогі Украіны

У ЗША пабойваюцца, што ўкраінскі контрнаступ абернецца крывавай бойняй — СМІ

Украінскі контрнаступ: як ён паўплывае на Беларусь і ці з’явіцца ў Лукашэнкі шанс праявіць самастойнасць?

Nashaniva.com