Абвешчаны збор на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у віцебскай калоніі

7 мая стала вядома, што ў віцебскай калоніі № 3 памёр блогер Мікалай Клімовіч з Пінска, вядомы як Мікалай Верасень. У гэтую калонію яго перавялі два тыдні таму. Палітзняволенаму быў 61 год.

08.05.2023 / 20:40

Мікалай Клімовіч. Фота: ягоная старонка ў фэйсбуку

Мікалая Клімовіча асудзілі да года калоніі за карыкатуру на Лукашэнку. Такі прысуд вынеслі, нягледзячы на тое, што ён меў інваліднасць II групы па сэрцы, перанесеныя цяжкую аперацыю на сэрцы і інсульт.

У апошнім слове палітвязень сказаў: «Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяцы».

Мужчыну арыштавалі ў зале суда, бо да прысуду ён быў на волі.

Суддзёй па справе быў Андрэй Бычыла, пракурорам — Ілья Гузарэвіч.

Фонд «Байсол» абвясціў збор на пахаванне палітвязня. Патрэбна 4000 еўра — на пахаванне і ўшанаванне памяці Мікалая. Літаральна за некалькі гадзін беларусы сабралі траціну неабходнай сумы.

Чытайце таксама:

«Ціхі чалавек з мяккім голасам». Хто тыя суддзя і пракурор, якія адправілі ў калонію блогера Клімовіча — палітвязня, які памёр за кратамі

Пакаралі за лайк пад карыкатурай Лукашэнкі. Што вядома пра палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у калоніі

Інваліда з Пінска асудзілі да калоніі за карыкатуру на Лукашэнку

Nashaniva.com