Са Стамбула ў Лондан запусцяць самы доўгі ў свеце аўтобусны тур

Маршрут мае працягласць 12 тысяч кіламетраў, а каб праехаць яго ад пачатку да канца, спатрэбіцца 56 дзён.

04.05.2023 / 17:08

Турыстаў будуць везці на аўтобусе люкс-класу праз 22 краіны. Прыдумала гэты тур індыйская кампанія Adventures Overland.

Цана такой вандроўкі — 24300 даляраў. У яе ўваходзяць выдаткі на візы, транспартныя зборы, падаткі, жыццё ў гатэлях, харчаванне, паслугі гідаў, медыцынская страхоўка.

Чытайце таксама:

Час, грошы, нервы: што зараз з аўтобуснымі турамі ў Еўропу

Як беларус вучыць людзей кіраваць яхтамі і ладзіць туры ў Нарвегію. Вы здзівіцеся, колькі каштуюць такія круізы

Як змяніліся цэны на шоп-туры ў Беласток і колькі цяпер стаяць на мяжы

Nashaniva.com