У Наваполацкай папраўчай калоніі № 1 прызначаны новы начальнік

Як стала вядома MAYDAY TEAM, кіраўніком Наваполацкай папраўчай калоніі № 1 стаў Машадзіеў Руслан Хікметавіч. Раней ён працаваў намеснікам начальніка папраўчай установы.

04.05.2023 / 12:37

З сакавіка месяца, пасля скандалу з ужо экс-начальнікам ПК-1 Андрэем Пальчыкам, які, па сведчанням, асабіста катаваў зняволеных і «праславіў» калонію надзвычай жорсткім абыходжаннем з вязнямі, часова выконваючым абавязкі начальніка стаў Вячаслаў Журко.

Аднак яго не зацвердзілі на пасадзе, і, паводле інфармацыі MAYDAY TEAM, начальнікам вырашылі зрабіць іншага намесніка — Руслана Машадзіева. Вядома, што Машадзіеў працаваў у спецаддзеле ўстановы яшчэ з часоў ЛПП.

Наваполацкая калонія размешчана ў старых бараках будаўнікоў заводаў «Нафтан» і «Палімір». Пасля заканчэння будоўлі там зрабілі папраўчую калонію, якую ў 2014 годзе перапрафілявалі пад ЛПП №8, з таго часу Руслан Машадзіеў і працуе ва ўстанове. Праз тры гады ЛПП зноў ператварылі ў калонію для агульнага і ўзмоцненага рэжыму і прысвоілі ёй №1 пасля ліквідацыі Мінскай ПК-1.

Нядаўна калонія зноў выбухнула ў навінах — экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка, які адбывае там свой тэрмін, трапіў у шпіталь. Яго месцазнаходжанне і стна здароўя да цяпершаняга часу невядомыя.

Чытайце таксама:

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

Былы турэмны лекар тлумачыць, чаму мог здарыцца пнеўматоракс і пра што кажа той факт, што Бабарыку не пакінулі ў шпіталі калоніі

Блогер Кабанаў, які сядзеў у наваполацкай калоніі, пра тое, чаму вязні не вытрымліваюць умоў там

Nashaniva.com