Экс-футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Яцкевіч выйшаў на волю пасля 13 сутак арышту

Пра затрыманне Аляксандра «сілавікамі» ГУБАЗіка стала вядома 24 красавіка.

04.05.2023 / 12:01

Па інфармацыі «Трыбуны», прычынай стала акцыя падчас кубкавага матча супраць мінскага «Дынама» 1 верасня 2020-га. Тады футбалісты «Крумкачоў» перад матчам выйшлі ў майках «Мы супраць гвалту», паведамляе Tribuna.

Пасля гульні многія футбалісты «Крумкачоў» пакідалі поле ў футболках з надпісам «Мы з народам».

38-гадовы Аляксандр Яцкевіч правёў каля 300 матчаў у беларускай вышэйшай лізе. З 2019 па 2022 год гуляў за «Крумкачы», быў капітанам каманды. У сакавіку гэтага года ён абвясціў пра заканчэнне кар'еры.

Nashaniva.com