Больш не «Мы адзіныя». Антыпольскі фільм «Беларусьфільма» выйдзе пад іншай назвай

Кінастудыя прадставіла першы трэйлер «нацыянальнага праекта» — так прапаганда называе фільм пра падзеі ў Заходняй Беларусі у 1920-я. 

04.05.2023 / 07:56

У сюжэце АНТ начальніца аддзела па кінематаграфіі Мінкульта Кацярына Панамарова сказала, што аўтарскі замысел найбольш ёміста і канкрэтна раскрываецца пад назвай «На іншым беразе», а не пад першапачатковай «Мы адзіныя».

Прэм’ера плануецца ў так званы Дзень народнага адзінства — 17 верасня.

Акрамя назвы, мяркуючы па сюжэце тэлеканала, у карціны змяніўся і рэжысёр, Івана Крываручку замяніў расіянін Андрэй Хрулёў, у фільмаграфіі якога ў асноўным тэлесерыялы.

Чытайце таксама:

Прэм'ера новага сезона «Чорнага люстэрка» запланавана на чэрвень

«Беларусьфільм» пачаў здымкі блокбастара паводле рамана Караткевіча

У Расіі знялі рэмейк беларускага фільма «У жніўні 44-га» Міхаіла Пташука

Nashaniva.com