Літоўскія чыгункі адхіляюць ад траціны да паловы заявак на перавозкі, звязаных з Беларуссю

На мінулым тыдні кампанія-грузаперавозчык Літоўскіх чыгунак LTG Cargo атрымала ад кліентаў 744 заяўкі на перавозку грузаў паміж Літвой і замежнымі краінамі. 73 з іх былі адхіленыя, прытым 22 тычыліся экспарту або імпарту з Беларусі ці ў Беларусь, паведамляе Delfi.lt на падставе прэс-рэліза кампаніі.

03.05.2023 / 19:57

На мінулым тыдні былі адхіленыя заяўкі на перавозку 125 вагонаў з кукурузай. Акрамя таго, кампанія адхіліла заяўкі на перавозку 70 вагонаў для перавозкі кантэйнераў, 34 вагонаў з нафтай і нафтапрадуктамі, 32 вагонаў з макухай і 19 вагонаў з вогнетрывалымі матэрыяламі, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Усяго з 1 сакавіка кампанія LTG Cargo атрымала 6031 заяўку на перавозку грузаў, з іх 1131 было адхілена: амаль палова з адхіленых тычыліся Беларусі.

Чытайце таксама:

Літва ўзмоцніць кантроль за дзіўным транзітам праз Беларусь і Расію

Літва не стала працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

Літва паспяхова пратэставала адключэнне ад адзінай з Расіяй і Беларуссю энергасістэмы

Nashaniva.com