Прыёрбанк уводзіць камісію ў памеры 750 рублёў за месяц абслугоўвання рахункаў у еўра і далярах. Каго закрануць новаўвядзенні?

На сайце ўстановы з'явілася інфармацыя аб зменах у абслугоўванні бягучых рахункаў у далярах ЗША і еўра. 

03.05.2023 / 20:40

750 беларускіх рублёў штомесяц давядзецца плаціць тым, у каго па стане на апошні працоўны дзень месяца рэшта на рахунку складае 50 000 даляраў ЗША ці еўра і больш. Новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з 1 чэрвеня.

Дзеянні банка эканаміст Настасся Лузгіна тлумачыць тым, што Прыёрбанк такім чынам хутчэй за ўсё хоча адысці ад аперацый у «несяброўскіх» валютах — каб людзі самі закрылі свае валютныя рахункі праз вялікі стаўкі.

«Наўрад ці ў такім рашэнні ёсць нейкая эканамічная выгада», — лічыць эксперт.

Чытайце таксама: 

Некаторыя беларускія банкі ў 5 разоў паднялі стаўкі за валютныя SWIFT-пераводы. У колькі абыходзяцца плацяжы за мяжу

Nashaniva.com