З’явілася ВІДЭА выбуха беспілотніка над Крамлём

У сеціве з’явілася відэа выбуха беспілотніка над Сенацкім палацам Крамля. 

03.05.2023 / 15:23

Сёння ноччу, паводле расійскага боку, украінцы атакавалі Крэмль двума беспілотнікамі. Дроны былі «своечасова выяўленыя і выведзеныя з ладу сродкамі радыёэлектроннай барацьбы».

У выніку падзення і разлёту аскепкаў ніхто не пацярпеў.

Крэмль назваў атаку тэрактам і замахам на Пуціна.

Пакуль няясна, ці сапраўды гэта была атака беспілотнікаў на Крэмль, ці імітацыя нападу, інсцэніраваная расійскімі спецслужбамі для апраўдання ўдараў па гарадах Украіны.

Nashaniva.com