Вось такі май. Сіноптыкі паабяцалі на пятніцу мокры снег

На гэтым тыдні будзе халаднаватае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

02.05.2023 / 14:59

Так, у ноч на чацвер прагназуюцца па большасці краіны замаразкі да мінус 3 градусаў.

А ў пятніцу на тэрыторыю Беларусі прыйдзе чарговы франтальны раздзел, за якім пачне паступаць халоднае паветра з поўначы Еўропы.

Ноччу і раніца на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу і раніцай з мокрым снегам).

Днём будзе ўсяго 6-12 градусаў цяпла, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах — да +14. У Мінску прагназуецца +9.

У суботу-нядзелю, 6-7 мая, таксама будзе халодна, але без ападкаў. Уначы на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца замаразкі да мінус 5 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 14 градусаў па паўднёвым захадзе.

8 мая таксама зарамазкі да мінус 5. Днём усяго +10—17.

Nashaniva.com