Фінляндыя рыхтуе пагадненне з ЗША, якое дазволіць размяшчаць на яе тэрыторыі амерыканскія ваенныя базы

Фінляндыя і ЗША рыхтуюць двухбаковае пагадненне ў галіне абароны. Па ім на тэрыторыі Фінляндыі змогуць размяшчацца амерыканскія ваенныя аб'екты, узбраенне і ваенная тэхніка.

01.05.2023 / 19:58

Фота: Joakim Honkasalo / Unsplash

Пра гэта паведамляе намеснік кіраўніка палітычнага дэпартамента МЗС Фінляндыі Мікаэль Антэл, піша фінская газета Helsingin Sanomat.

Гэта пагадненне не будзе тычыцца ядзернай зброі. Іншыя дэталі пакуль не вядомыя.

Па словах Антэла, пагадненне дазваляе амерыканскім войскам уваходзіць у краіну, заставацца на яе тэрыторыі, размяшчаць і захоўваць матэрыялы, а таксама здзяйсняць інвестыцыі ў інфраструктуру за кошт сродкаў, прадастаўленых Кангрэсам ЗША Пентагона.

Такія ж пагадненні ў ЗША ёсць з іншымі краінамі NATO, дадае «Руская служба Бі-бі-сі».

Фінляндыя вырашыла ўступіць у НАТА пасля пачатку вайны ва Украіне ў 2022-м. У Паўночнаатлантычны альянс краіна ўвайшла 4 красавіка 2023 года. Дагэтуль Фінляндыя была афіцыйным партнёрам НАТА.

Nashaniva.com