З акна Ваўкавыскага РАУС выскачыў хлопец у наручніках. Ëн разбіўся насмерць

Як паведамляе канал сілавікоў, загінуламу было 24 гады. Ён — жыхар Ваўкавыску. Затрымалі яго, паводле версіі сілавікоў, нібыта за распаўсюд наркотыкаў.

01.05.2023 / 14:02

Канал @Grodno_grab паведаміў, што хлопец выкінуўся з чацвёртага паверха ў наручніках.

Мы шукаем звесткі пра здарэнне.

Калі ведаеце, чаму так сталася, напішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ (https://t.me/nn_editor), на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Nashaniva.com