Выйшла на волю спявачка Аляксандра Захарык

Пра вызваленне жанчына паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

28.04.2023 / 21:36

Паведамленне было лаканічным:

«Я дома. Дзякуй усім, хто непакоіўся».

Падрабязнасці вызвалення пакуль невядомыя.

Аляксандру Захарык затрымалі 30 студзеня гэтага года. 34-гадовую жанчыну абвінавачвалі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх».

Захарык — джазавая спявачка, удзельніца шоу «Голас». У 2009 і 2016 гадах яна выходзіла ў фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». Акрамя таго, Аляксандра выступала з гуртом Apple Tea і працавала над уласным праектам ZAKHARIK.

Чытайце таксама:

Дзяўчыну затрымалі за каментары. Вось як яе адшукалі

Пластычнага хірурга Аляксея Дужага прысудзілі да двух гадоў «хіміі»

У Гродне зноў прычапіліся да жанчыны ў штанах з БЧБ

Nashaniva.com