У Беларусі 6 новых палітвязняў

Агульная колькасць палітвязняў зноў дасягнула 1500 чалавек.

28.04.2023 / 15:36

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі шэсць чалавек.

Гэта Сямён Акула, Ежы Жывалеўскі, Міхаіл Сталярчук і Дзмітрый Гудзік, Руслан Лабанак, Арцём Вайцяховіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі.

Агульная колькасць палітвязняў зноў дасягнула 1500 чалавек, але насамрэч іх колькасць куды большая.

Nashaniva.com