Бабарыка ў хірургіі: збілі ў калоніі? / Лукашэнка шукае сяброў / Інфацыганка не даехала да Беларусі. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 27 красавіка

Усе самыя заўважныя і цікавыя навіны чацвярга мы сабралі ў нашым выпуску.

27.04.2023 / 19:06

Віктар Бабарыка трапіў у бальніцу з Наваполацкай калоніі. Ён ляжаў у хірургіі: праблемы з лёгкімі. Ходзяць чуткі, што яго збілі ў калоніі. Расказваем, што вядома пра сітуацыю і ў якіх умовах утрымліваюць Бабарыка за кратамі.

У Эрдагана інфаркт? Праблемы са здароўем турэцкага прэзідэнта за два тыдні да выбараў.

Расійскі самалёт МіГ-31 загарэўся ў палёце і ўпаў: відэа.

Алена Бліноўская, блогерка, мільянерка і стваральніца «марафону жаданняў», бегла з Расеі, але яе затрымалі на мяжы з Беларуссю. Ёй пагражае крымінальная справа і 7 гадоў калоніі: за што?

Лукашэнка зноў шукае сяброў у Афрыцы.

За віцебскімі рабочымі будзе сачыць нейрасетка.

У Слоніме прыдумалі каляровыя пельмені.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

Глядзіце таксама:

Пратасевіч просіць літасці / Удава Макея абураная / Шпіц Лукашэнкі лётае на верталёце. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 26 красавіка

Тэрмін для Пратасевіча / Расія бамбіць свае гарады / Лукашэнку не слухаюцца чыноўнікі. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 21 красавіка

Лукашэнка і нацысты / Смяротнае сала / Чачэнцы вучаць Балабу / Лось Валера. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 20 красавіка

Nashaniva.com