Уевалад Сцебурака. Як спакусліва выжыць на гэтай вайне…Верш

Усевалад Сцебурака апублікаваў у сваім фэйсбуку новы верш.

27.04.2023 / 11:15

***

Як спакусліва выжыць на гэтай вайне…
Перажыць, дачакацца
на яве і ў сне.
І пасля ўсім сабрацца а 6-ай,
і напіцца без тостаў па-просту
у кавярні старой на рагу
вулкі, той што ўзгадаць не магу…

І мне хочацца верыць, што гэтак і будзе!
хай за нашым сталом будуць іншыя людзі,
што абмыюць сваю перамогу ў віне
І ўзгадаюць усіх тых, каго чарка міне…

Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко — пра ветлівасць. І ён карысны для трэніроўкі вымаўлення

Дзмітрый Семчанка. Тры крокі да дзвярэй. Верш 

Андрэй Хадановіч. Адбіваецца свет у вадзе… Верш

Nashaniva.com