Расійскі СберБанк запусціў пераводы ў Беларусь у беларускіх рублях

Расійскі СберБанк запусціў пераводы ў беларускіх рублях з Расіі ў Беларусь. Гэта можна зрабіць праз мабільны дадатак банка, але, праўда, трэба мець рахунак у адпаведнай валюце.

24.04.2023 / 16:32

Адначасова расійскі банк рэалізаваў і ўнутрырасійскія пераводы па нумары рахунку ў кітайскіх юанях.

«У «Сбера» цяпер можна перавесці па нумары рахунку кітайскія юані па Расіі, а таксама беларускія рублі ў любы банк Беларусі. Для пераводу неабходны ашчадны рахунак у адпаведнай валюце», — гаворыцца ў паведамленні банка.

Камісія складае 1% ад сумы.

Чытайце таксама:

У мабільным дадатку Сбербанка прыбралі беларускую мову

СберБанк прыпыніў папаўненне сваіх карт у далярах і еўра ў Беларусі

Беларусы сталі пераводзіць грошай за мяжу ўдвая менш

Nashaniva.com