У Расіі затрымалі былога «вагнераўца», які расказаў журналісту пра злачынствы ва Украіне

Заснавальнік праекта Gulagu.net Уладзімір Асечкін паведаміў, што Азамата Улдарава затрымалі ў Саратаўскай вобласці супрацоўнікі МУС і даставілі яго ў раённае ўпраўленне следчага камітэта. 

24.04.2023 / 15:09

Азамат Улдараў. Скрын з відэа

Асечкін таксама распавёў, што Улдарава некалькі разоў ударылі па твары і паабяцалі забіць мужчыны, якія прадставіліся наймітамі ПВК «Вагнер». Праект Gulagu.net накіраваў да Улдарава адваката.

Нагадаем, што 17 красавіка Gulagu.net апублікаваў відэазапіс размовы з двума былымі наймітамі ПВК Вагнера — Азаматам Улдаравым і Аляксеем Савічавым. Мужчыны, у прыватнасці, расказалі аб забойствах мірных жыхароў у Бахмуце і Салядары і аб расстрэлах таварышаў па службе за адмову ваяваць.

Пацверджання паказанняў Улдарава і Савічава з іншых крыніц няма.

Nashaniva.com