У Браслаўскім раёне ў базу «дармаедаў» унеслі 10% насельніцтва

Мясцовая раёнка «Браслаўская звязда» паведаміла, што ў Браслаўскім раёне на дадзены момант налічваецца звыш 2,5 тысячы чалавек, уключаных у базу даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. 

18.04.2023 / 22:27

Фота ілюстрацыйнае

Прасцей кажучы, 10% насельніцтва Браслаўшчыны, з пункту гледжання лукашэнкаўскай дзяржавы — «дармаеды».

Бо па стане, напрыклад, на 2018 год у раёне жыло ўсяго 25.5 тысяч чалавек, а з таго часу больш людзей тут, як і па ўсёй Беларусі, яўна не стала.

Прытым агульная колькасць насельніцтва ўключае ж і непаўналетніх, і пенсіянераў. То-бок калі казаць пра працаздольных, то працэнт будзе яшчэ большы.

Nashaniva.com