Урад Нідэрландаў ухваліў магчымасць эўтаназіі для дзяцей

У Нідэрландах ухвалілі магчымасць эўтаназіі для цяжкахворых дзяцей ва ўзросце ад 1 да 12 гадоў. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя гэтай краіны Эрнст Койперс.

15.04.2023 / 19:54

Фота ілюстрацыйнае

Цяпер лекары змогуць спыняць жыццё дзяцей, якія «церпяць ад невылечнага захворвання і адчуваюць невыносныя болі». Па словах міністра аховы здароўя, штогод у краіне фіксуюць пяць-дзесяць падобных выпадкаў, піша выданне NL Times

Пасля эўтаназіі спецыяльны камітэт будзе вызначаць, наколькі асцярожна была праведзеная працэдура.

Закон уступіць у сілу на працягу года.

Нідэрланды — першая краіна ў свеце, дзе ў 2002 годзе была легалізаваная эўтаназія ўвогуле.

Чытайце таксама:

У колькі нараджаць першынца і навошта замарожваць пупавінную кроў — раіць гінеколаг

У Беларусі ўвялі магчымасць аўтаданорства, можна здаць кроў для самога сябе

Псіхолаг: У чалавека, які дазваляе сабе сумаваць, злавацца, менш рызыкі захварэць на дэпрэсію

Nashaniva.com