За рэпосты затрымалі сакратара БРСМ, які працуе юрысконсультам у сельскагаспадарчым комплексе

Яго вінавацяць таксама ў тым, што ён быў падпісаны на некалькі «экстрэмісцкіх каналаў».

14.04.2023 / 17:50

Уладзімір Якубашка. Фота: ягоная старонка

Уладзіміру Якубашку 28 гадоў, і ён родам з вёскі Луцкаўляны ў Гродзенскім раёне. Ён скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пасля пачаў працаваць юрысконсультам у СВК імя Дзеньшчыкова. Таксама ён узначальвае ячэйку БРСМ у кампаніі.

Мужчыну, згодна з відэа сілавікоў, затрымалі за тое, што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і некалькі разоў перасылаў з іх матэрыялы знаёмым. Паведамляецца, што супраць яго заведзеная адміністратыўная справа, а мужчына змешчаны ў ІЧУ.

Nashaniva.com