У Германіі ў бяду трапілі 77 катоў. У тым ліку з Беларусі

Ветэрынарная служба раёна Грос-Герау ў нямецкай зямлі Гесэн канфіскавала ў прыватнай хатняй гаспадарцы 77 катоў, якія ўтрымліваліся ў неналежных умовах. Пра гэта паведамляе Таварыства абароны жывёл горада Русельхайм, звярнуў увагу belmir.by

14.04.2023 / 08:53

Фота: таварыства абароны жывёл Русельхайма

Удакладняецца, што супрацоўнікі службы правялі агляд тэрыторыі хатняй гаспадаркі пасля сігналу аб магчымых парушэннях. Як аказалася, кошкі, прывезеныя сюды часткова з Германіі, а часткова з Беларусі, утрымліваліся ў двух жылых памяшканнях і ў падвале, і многія сапраўды знаходзіліся ў кепскім стане. Сярод іх былі і мёртвыя.

Жывёл вывезлі на некалькіх мікрааўтобусах у тры прытулкі, дзе ім аказалі ветэрынарную дапамогу і размясцілі для ператрымкі. Зараз кампетэнтны орган разглядае пытанне аб прыняцці адміністрацыйных мер.

Сярод іншага, гаворка ідзе пра забарону для прыватных асоб, у якіх канфіскавалі катоў, на ўтрыманне жывёл. І аб магчымым пакаранні за тое, што тыя ўвозіліся ў краіну без патрабаванай прышчэпкі ад шаленства.

У Гомелі ратавальнікі ўратавалі ад вялікай вады коціка ВІДЭА

«Прыносіць цацку ў зубах, як сабака». Як жыве кот з незвычайнай хваробай

Коцікі — як лекі… Як бяздомны кот напоўніў новым сэнсам жыццё беларускага бізнэсмена

Nashaniva.com