Іран, ААЭ, Бразілія… Слодычы з якіх краін можна цяпер пабачыць на паліцах беларускіх крам?

Чытачы выдання «Электронны Салігорск» заўважылі, што асартымент імпартных прысмакаў у крамах апошнім часам значна памяняўся: некаторыя пазіцыі зніклі, а некаторыя, наадварот, з'явіліся. Журналісты зацікавіліся праблемай і прагуляліся па салігорскіх буйных крамах, каб паглядзець, з якіх краін цяпер сюды прывозяць слодычы. 

11.04.2023 / 22:53

З 1 студзеня Беларусь забараніла ці абмежавала квотамі імпарт шэрагу прадуктаў са спісу краін, у тым ліку і тыя, якія змяшчаюць какавапрадукты. Здавалася, што паліцы пасля таго апусцеюць, але ў гэтай сферы замяніць сусветна прызнаныя прадукты калі не якасна, то колькасна аказаліся, як выглядае, дастаткова паспяховымі.

На месца заходнім брэндам — некаторыя з якіх, праўда, працягваюць пастаўляць праўладныя бізнэсмены, — прыйшлі прысмакі з «дружалюбных» краін.

Шмат цяпер на паліцах іранскага шакаладу:

Робяць пастаўкі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты:

Прысутнічае на паліцах шакалад з далёкай Бразіліі:

Яшчэ адзін, больш чаканы паўднёвы гулец на гэтым рынку — Турцыя:

Заўважаны на паліцах шакалад з Казахстана:

У той жа час можна ўсё ж сустрэць і прадукт з Еўропы, напрыклад з Даніі:

Чытайце таксама:

У беларускія крамы вярнуліся жэлацінкі Haribo, але не тыя, што былі раней

Следам за шакаладам Ritter Sport у беларускія крамы вярнуліся Merci і Toffifee

Хто завозіць у Беларусь шакалад Ritter Sport, які трапіў пад лукашэнкаўскія «контрсанкцыі»?

Імпартазамяшчэнне: на Гомельскай кандытарскай фабрыцы пачнуць выпускаць аналаг швейцарскага шакаладу

Nashaniva.com