У мінскім аэрапорце затрымалі мужчын з падробленымі турэцкімі пашпартамі

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» 8 красавіка памежнікі затрымалі двух мужчын з падробленымі пашпартамі грамадзян Турцыі, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

10.04.2023 / 17:56

Затрыманыя прыляцелі рэйсам Баку — Мінск. Тое, што іх дакументы падробленыя, выявілася пры праверцы — у пашпартах былі замененыя старонкі з ідэнтыфікацыйнымі звесткамі.

Цяпер парушальнікі затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Іх асобы высвятляюцца.

За спробу незаконнага перасячэння мяжы мужчынам пагражае штраф да 100 базавых велічынь, а за выкарыстанне падробленых дакументаў — абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

Чытайце таксама:

Беларуса і 26 расіян затрымала міграцыйная служба Балі за арганізацыю падпольнага казіно і гульню ў покер

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога шукаюць праз інтэрпал

У Аўстрыі беларуса асудзілі за крадзеж з крамы гульняў для PlayStation

Nashaniva.com