Гомельская МНС выставіла на продаж пажарную рэтра-машыну Mercedes. Колькі каштуе 50-гадовая спецтэхніка?

На сайце РУП «Белспецкантракт» у продажы з'явіўся рэтра-грузавік прызначаны для тушэння пажараў.

10.04.2023 / 15:45

Фота: скрыншот з сайта bsk.by

Аўтамабіль 1974 года выпуску. Сыходзячы з інфармацыі ў апісанні, за свае 49 гадоў спецтэхніка праехала без малога 100 тысяч кіламетраў. 

Mercedes-Benz служыў у Гомелі, пра гэта сведчаць надпісы на бартах. Мяркуючы па шыльдзе «за рулём курсант» на задняй частцы пажарнай машыны, тэхніка апошнім часам выкарыстоўвалася не для змагання з агнём, а для навучання будучых ратавальнікаў.

Фота: bsk.by, калаж «Наша Ніва»

За рэтра-пажарную машыну Міністэрства па надзвычайных сітуацыях хоча выручыць не менш за 18 тысяч рублёў (каля 6100 даляраў). 

Чытайце таксама: 

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі абрынуліся на 80% — БАА

«Прадаецца ў сувязі з пераездам». Ці шмат беларусаў прадае машыны з-за эміграцыі?

Nashaniva.com