Пад Мінскам матацыкліст урэзаўся ў аўто і загінуў на месцы

Аварыя адбылася сёння каля 15.30 на на аўтадарозе Р28 Мінск — Маладзечна ў напрамку Маладзечна.

09.04.2023 / 21:16

Ілюстрацыйнае фота

Кіроўца «Пежо» на 33-м км спыніўся для пропуску транспартных сродкаў і павароту налева. У гэты момант на яго наехаў кіроўца матацыкла «Харлей Дэвідсан», які рухаўся за ім.

У выніку ДТЗ 44-гадовы матацыкліст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Матацыкліст быў у моташлеме. Па факце інцыдэнту праводзіцца праверка, паведамляе БелТА са спасылкай на ДАІ УУС Мінрайвыканкама.

Nashaniva.com