Вядучаму «Поля цудаў» расказалі ў Мінску пра генацыд

У чацвер народны артыст Расіі, пастаянны вядучы «Поля цудаў» Леанід Якубовіч наведаў музейныя экспазіцыі Генеральнай пракуратуры, дзе атрымаў з рук генпракурора Андрэя Шведа кнігі «Генацыд беларускага народа», «Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці».

07.04.2023 / 08:55

Леанід Якубовіч і Андрэй Швед. Фота: Генпракуратуры

Намеснік генеральнага пракурора Сяргей Хмарук і старшы пракурор аддзела Генпракуратуры Юрый Герасімовіч распавялі госцю пра гісторыю станаўлення органаў пракуратуры і задачах, якія стаяць перад наглядным ведамствам на сучасным этапе, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Намеснік начальніка ўпраўлення Генпракуратуры Сяргей Шыкунец праінфармаваў Якубовіча аб выніках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе жыхароў БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, правёў экскурсію па зале з матэрыяламі, атрыманымі ў ходзе расследавання гэтай справы.

Паведамляецца, што Якубовіч сустрэўся з калектывам пракуратуры горада Мінска і распавёў пракурорскім работнікам аб сваім прафесійным шляху і падзяліўся яркімі ўспамінамі.

Чытайце таксама:

На кніжнай выставе ў Мінску дабіўся трыумфу «Генацыд беларускага народа»

«Беларусьфільм» выпусціць мультфільм пра генацыд. А на крытыку адказвае: Прыходзьце і разграбайце

Генпракурор Швед патлумачыў, навошта яны хочуць судзіць памерлых нацыстаў

Nashaniva.com