Літва папрасіла ў Еўрасаюза дадатковыя сродкі для ўмацавання мяжы з Беларуссю

Кіраўніца літоўскага МУС Агне Білатайце накіравала еўракамісару па ўнутраных справах Ільве Ёхансану ліст, у якім папрасіла выдзеліць Літве дадатковае фінансаванне для ўзмацнення аховы межаў. Літоўская дзяржава хоча атрымаць грошы на ўстаноўку патрульнай сцежкі на мяжы з Беларуссю.

01.04.2023 / 20:14

Фота: vrm.lrv.lt

Агне Білатайце адзначыла, што дзякуючы сумесным з ЕС намаганням Літва мае адну з найбольш інтэграваных сучасных сістэм кіравання знешняй мяжой у ЕС. Але інфраструктуру можна пашыраць, каб мяжа была максімальна гатовая да рознага роду пагроз.

Пакуль у планах у Літвы рамонт наяўных і будаўніцтва новых участкаў патрульнай сцежкі ўздоўж мяжы з РБ. Для гэтага трэба каля 60 мільёнаў еўра. З дапамогай сцежкі памежнікі змогуць больш аператыўна рэагаваць на прарывы фізічных бар'ераў.

Білатайце ўпэўненая, што рэалізацыя праекта дапаможа як у барацьбе з нелегаламі, так і ў змаганні з кантрабандай.

Чытайце таксама:

Абмежаванні для беларусаў і расіян у Літве плануюць пакінуць у сіле, але не ўсе

Дарадца прэзідэнта Літвы пра абмежаванні для беларусаў: Падчас вайны гэта неабходна

На літоўскай мяжы зафіксавалі новы рэкорд цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі

Nashaniva.com