Лукашэнка заклікаў ксяндзоў мець дзяцей

«Ну чаму яны не могуць?»

31.03.2023 / 13:29

Скрыншот відэа БТ

«Ну што гэта такое, выходзіць служыцель — яны ж не маюць права мець дзяцей — і агітуюць мяне за дзяцей. Гэта абсурд поўны, ну чаму яны не могуць мець дзяцей? І тады пачынаецца і педафелія, і мужаложства. Ну гэта ж жывыя людзі, чаму яны не могуць мець дзяцей?» — абураўся Аляксандр Лукашэнка на сённяшнім пасланні народу і дэпутатам.

Пакрытыкаваў і Праваслаўную царкву.

Матушка Гаўрыіла. Скрыншот відэа БТ

«Стаяць па 2-3 гадзіны, хто моліцца, а хто думае: хутчэй бы гэта скончылася. Ну пастаўце вы гэтыя лаўкі ў праваслаўнай царкве, няхай людзі сядзяць, асабліва старэнькія».

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

Лукашэнка запужвае дэпутатаў: Не будзе мяне, будуць цкаваць вашых дзяцей

Nashaniva.com