АРІП: У выхадныя могуць быць збоі ў працы сістэмы

У АРІП папярэдзілі кліентаў, што ў ноч з пятніцы на суботу, 1 красавіка, будуць праходзіць тэхналагічныя работы ў прамежку з 00.00 да 09.00. 

31.03.2023 / 13:10

З-за тэхналагічных работ АРІП у гэты час можа быць недаступная аўтэнтыфікацыя праз міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ). Гаворка ў тым ліку пра ўваход у асабісты кабінет у АРІП і асабісты кабінет у МСІ.

Таксама гэта можа закрануць каналы дыстанцыйнага абслугоўвання банкаў, у якія трэба заходзіць праз міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем біяметрычных даных і ID-карт. Гэта можа закрануць, да прыкладу, крэдытнага рэгістра, доступ у які ажыццяўляецца праз МСІ.

Nashaniva.com