У Расіі завялі справу на вайскоўца, які, на думку следства, не прадухіліў ракетны абстрэл УС

Cправу аб парушэнні правілаў нясення баявога дзяжурства, якое пацягнула цяжкія наступствы, распачалі вясной 2022 года з-за абстрэлу УСУ пазіцый расійскіх вайскоўцаў у Белгародскай вобласці.

31.03.2023 / 11:56

У выніку ўдару, паводле матэрыялаў справы, сямёра вайскоўцаў загінула, яшчэ 43 чалавекі атрымалі раненні і кантузіі, было знішчана 15 і пашкоджана 30 адзінак тэхнікі на 89 мільёнаў расійскіх рублёў ($1,16 млн).

Адзіным абвінавачваным па справе стаў афіцэр, які знаходзіўся падчас налёту на баявым дзяжурстве. Следства сцвярджае, што ён меў усе магчымасці для прадухілення атакі.

Абвінавачванага як мінімум з мая 2022 года трымаюць у СІЗА. Газета адзначае, што вайсковыя следчыя ўпершыню ў сучаснай гісторыі Расіі ўжылі частку крымінальнага артыкула, якая прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

У гадавіну вызвалення Бучы Зяленскі апублікаваў відэа пра забойствы мірных украінцаў

Міністр абароны Украіны анансаваў контрнаступленне на красавік-май

Nashaniva.com