«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

Падчас паслання народу і свайму парламенту Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт намеру Расіі аб размяшчэнні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі.

31.03.2023 / 11:46

Скрыншот відэа БТ

«Мною былі актывізаваны настойліва перамовы з прэзідэнтам Расіі Пуціным па вяртанні ў Беларусь ядзернай зброі. Менавіта па вяртанні ядзернай зброі, якая была выведзная ў 1990-я гады. Тады пад гантыі — ніякія санкцый супраць тых, хто вывез, ніякага ціску, наступлення ці рэвалюцыі. Усё растаптана, усё разбурана. Я маю права паставіць пытанне вярнуць ядзерную зброю, якую тады яшчэ, да мяне, безумцы падпісалі абавязацельства яго вяртання. Я памятаю, як на мяне ціснулі — я і прыпыніў гэты вывад. Не стаў выводзіць у 1994-1955 і быў падвергнуты ціску не толькі з боку Захаду, але і з боку Расіі», — выказаўся Лукашэнка.

«Я не спрабую кагосьці запужваць ці шантажаваць, Гасподзь з імі. Я хачу, засцерагчы ад небяспекі беларускую дзяржаву… Пад плёткай жыць і рабамі не будзем», — апраўдваўся ён.

Nashaniva.com