Орбан заявіў, што краіны ЕС блізкія да абмеркавання магчымасці адпраўкі «войскаў міратворчага тыпу» ва Украіну

Але прэм'ер Венгрыі супраць такой ініцыятывы.

31.03.2023 / 10:02

Віктар Орбан. Фота: kremlin.ru

«Мы блізкія да таго, каб у размовах еўрапейскіх лідараў легітымным і прынятым стала пытанне аб тым, ці могуць краіны-сябры ЕС паслаць у нейкай форме войскі нейкага міратворчага тыпу ці лепш не пасылаць. Мы блізкія да гэтай мяжы, якая раней не пераступалася», — заявіў прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.

Ён дадаў, што Венгрыя выступіць супраць і гэтай меры падтрымкі Украіны.

Nashaniva.com