На мяжы Беларусі і Расіі збіраюцца шматкіламетровыя чэргі з фур

У рэдакцыю гомельскага выдання «Моцныя навіны» чытачы даслалі фота чаргі грузавікоў на беларуска-расійскім пункце пропуску. Па словах аднаго з кіроўцаў, на пункце пропуску «Красная Горка» чарга дасягнула 25 кіламетраў, а ў чаканні даводзіцца праводзіць па двое сутак.

30.03.2023 / 22:29

У чатах кіроўцаў гавораць, што крыху лепшая сітуацыя на суседнім пункце пропуску ў Віцебскай вобласці. Там чарга расцягнулася «ўсяго» на 10 кіламетраў.

З-за чаго запаволілася праходжанне фур, на дадзены момант невядома. Кіроўцы мяркуюць, што ўжо як некалькі тыдняў расійскі бок зрабіў больш строгім кантроль транспарту, які ўязджае ў Расію.

Праблема ўтварылася не сёння, пра яе пісала 29 сакавіка выданне «Зеркало».

Чытайце таксама:

Памежная служба Украіны: Нестандартных сітуацый на мяжы з Беларуссю няма

Чэргі з фур на мяжы з Еўрасаюзам меншымі не становяцца — Пагранкамітэт

Час, грошы, нервы: што зараз з аўтобуснымі турамі ў Еўропу

Nashaniva.com