МУС Беларусі пацвердзіла затрыманне расіяніна Аляксея Маскалёва

Маскалёва асудзілі ў Расіі да двух гадоў калоніі па справе аб «дыскрэдытацыі арміі».

30.03.2023 / 15:51

«Грамадзянін Маскалёў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі па запыце расійскай паліцыі», — паведамілі РБК у прэс-службе МУС Беларусі.

Маскалёў на абвяшчэнні прысуду адсутнічаў, бо ўцёк з-пад хатняга арышту. Дачка Маскалёва Марыя ў красавіку 2022 года зрабіла на ўроку малюнак з антываенным лозунгам, ракетамі, а таксама сцягамі Расіі і Украіны. 

Маскалёва затрымалі 1 сакавіка, а яго дачку накіравалі ў сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр.

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі расіяніна, якога асудзілі за антываеннае выказванне, а дачку адправілі ў дзетдом

Nashaniva.com