Яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі

Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 1476 чалавек.

30.03.2023 / 13:44

Сёння праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 10 чалавек.

Гэта Арцём Бабкоў, Аляксандра Каско, Валерый Цімашэнка, Яраслаў Казакевіч, Дзмітрый Качаноўскі, Ксенія Алькенава, Юрый Адамаў, Мікалай Васілевіч, Дзмітрый Слук, Віктар Залатарэўскі.

Яны прызнаныя вінаватымі або абвінавачваюцца па артыкулах аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці.

Хто гэтыя людзі і яму праваабаронцы лічаць іх палітвязнямі.

Цяпер па падліках праваабаронцаў 1476 палітвязняў, але рэальная іх лічба большая.

Nashaniva.com