Пуцін можа прыехаць у Турцыю ў красавіку. Там яго не затрымаюць

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган у інтэрв’ю сказаў, што Уладзімір Пуцін можа наведаць Турцыю 27 красавіка, каб узяць удзел у адкрыцці атамнай электрастанцыі «Акую», якую будаваў «Расатам».

30.03.2023 / 08:01

Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Пуцін можа прыляцець у Турцыю 27 красавіка на цырымонію адкрыцця або ўзяць удзел у цырымоніі ў рэжыме анлайн», — сказаў Эрдаган.

Турцыя не ратыфікавала Рымскі статут, таму не прызнае рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда. У выпадку візіту Пуціна турэцкія праваахоўнікі не будуць абавязаныя выконваць рашэнне МУС, які выдаў ордар на арышт расійскага прэзідэнта.

Чытайце таксама:

У Міжнародным крымінальным судзе выдалі ордар на арышт Уладзіміра Пуціна

«Відавочна, што ён здзяйсняў ваенныя злачынствы» Джо Байдэн — пра ордар на арышт Уладзіміра Пуціна

«У адказ на «ніхто з іх не быў асуджаны» — усе яны альбо паўсталі перад судом, альбо памерлі». Юрыст пра ордар на Пуціна

Nashaniva.com