У Нідэрландах стварылі фрыкадэльку з клетак мамантаў

У Нідэрландах стварылі фрыкадэльку з «мяса» з клетак маманта, які памёр 4 тысячы гадоў таму. Такі «ласунак» быў створаны аўстралійскай кампаніяй Vow, якая вырошчвае штучнае мяса з клетак жывёл.

29.03.2023 / 20:31

Мітбол прэзентавалі ў навуковым музеі ў Амстэрдаме, а потым падарылі музею гісторыі навукі і медыцыны Rijksmuseum Boerhaave.

Такі праект створаны для таго, каб паказаць патэнцыял мяса, вырашчанага з клетак і без забою жывёл. Распрацоўшчыкі фрыкадэлькі, аднак, прызналіся, што мамантавыя клеткі былі абраныя для арыгінальнасці. Другая прычына, чаму абралі ДНК мамантаў, у тым, што навукоўцы лічаць, што выміранне гэтай жывёлы было выклікана змяненнем клімату.

Але вымушаныя вас засмуціць: мітбол з маманта ў цяперашні час не прызначаны для ўжывання.

Чытайце таксама:

Гэтыя прадукты павялічваюць рызыку развіцця раку

У Pepsi зменіцца лагатып

Нямецкі бровар стварыў першае ў свеце гатовае парашковае піва

Nashaniva.com