Мазырскі НПЗ рыхтуецца цалкам спыніцца

У сацсетках Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода з'явілася паведамленне, што неўзабаве гэтае буйное прадпрыемства цалкам спыніцца дзеля неабходнасці правядзення маштабнага рамонту, падрыхтоўка да якога, маўляў, вядзецца ўжо цэлы год.

29.03.2023 / 20:09

«Завод рыхтуецца да вялікай рамонтнай кампаніі, калі практычна ўсе вытворчыя аб'екты будуць спыненыя», — паведамляе прэс-служба Мазырскага НПЗ. 

У адпаведнасці з данымі дзяржаўных закупак, кіраўніцтва МНПЗ рыхтавалася да прыпынення працы завода і закупляла паслугі па рамонце асобных установак пачынаючы з красавіка 2022 года.

Чытайце таксама:

Пасля атакі на расійскі самалёт у Мачулішчах Мазырскі НПЗ закупляе сістэму назірання за беспілотнікамі

У Беларусі дабудавалі нафтаправод, які цяпер не надта і патрэбны

Лукашэнка: Калі яны ўдараць па Мазыры, то мы ударым па Кіеве, не заходзячы ва Украіну

«Пасля ўвядзення санкцый асноўны збыт ішоў праз Украіну». Што цяпер адбываецца з нафтаперапрацоўкай

Nashaniva.com