Асуджанага журналіста Івана Мураўёва зноў збіраюцца судзіць

У анонсе працэсаў Мінскага гарадскога суда на 7 красавіка значыцца пасяджэнне з указаннем прозвішча ўжо асуджанага відэааператара Івана Мураўёва, заўважыла Беларуская асацыяцыя журналістаў. Днямі яго перавялі ў папраўчую ўстанову № 2 Бабруйска пасля адмовы ў задавальненні апеляцыйнай скаргі.

29.03.2023 / 16:47

Як вынікае з раскладу, пасля абеду 7 красавіка суддзя Алена Шылько будзе разглядаць справу журналіста і прадпрымальніка Івана Мураўёва. Пасяджэнне ад пачатку запланавана ў закрытым фармаце

Гэтая самая суддзя ўжо вяла папярэдні працэс, па выніках якога асудзіла відэааператара-фрылансера да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

З расплывістага тлумачэння ў графе «сутнасць матэрыялу» цяжка зразумець прычыну новага пераследу Мураўёва, аднак насцярожвае, што яго справа значыцца ў раздзеле «крымінальнай вытворчасці». У прыватнасці, матывіровачная частка гучыць так: «Іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне».

Чытайце таксама:

Нестандартны гардэроб, бан на танную гарэлку, Акрэсціна. Гісторыя Івана Мураўёва — рухавіка мінскай кальяннай культуры

Стала вядома, за што асудзілі Івана Мураўёва

Вынесены прысуд кіраўніку «Кальяннай №1»

Nashaniva.com