ГУБАЗіК сцвярджае, што кіроўцаў-«экстрэмістаў» правераць на прадмет выкарыстання транспарту ў адпаведнасці з законам

Па даручэнні кіраўніка МУС супрацоўнікі міліцыі дадуць «жорсткую ацэнку дзеянням асоб, якія дапускаюць грубыя парушэнні ПДР», паведаміў праўладны тэлеграм-канал.

29.03.2023 / 15:10

Па інфармацыі ГУБАЗіКа, пад «грубымі парушэннямі» будуць мецца на ўвазе таксама ўсе парушэнні дарожных правіл, звязаныя з «экстрэмізмам», — «тыя, хто раней прыцягваўся за спыненне на праезнай частцы, падачу сігналу або дэманстрацыю з аўто забароненай сімволікі, будуць узяты на асаблівы ўлік і старанна правераны на прадмет выкарыстання транспарту ў адпаведнасці з законам».

Па інфармацыі праваабаронцаў, кожны месяц адбываюцца судовыя працэсы за «пікетаванне» налепкамі на аўто.

Nashaniva.com